viasna on patreon

Да 1 жніўня калектыўная скарга грамадзянаў Беларусі будзе пададзеная ў Вярхоўны суд

2006 2006-07-21T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Завершаная кампанія збору подпісаў грамадзянаў пад калектыўнай скаргай у Вярхоўны суд на дзеяньні Цэнтральнай выбарчай камісіі, якая прызнала вынікі прэзыдэнцкіх выбараў, паведамляе радыё "Свабода".
Пад скаргай сабрана каля пяці тысяч подпісаў грамадзянаў. Скарга зьмяшчаецца на 28 старонках і мае больш за 700 старонак пратаколаў, якія пацьвярджаюць факты фальшаваньня вынікаў галасаваньня. Каардынатар акцыі Аляксандар Бухвостаў заявіў, што грамадзяне патрабуюць, каб Вярхоўны суд адмяніў рашэньне Цэнтравыбаркаму: "Там прыводзяцца аргумэнты пра тое, што няроўныя ўмовы былі, што былі парушэньні, фальсыфікацыі, ціск з боку адміністрацыі на каманды Мілінкевіча і Казуліна, былі грубейшыя парушэньні Выбарчага кодэксу, пра тое, што па законе аб прэзыдэнце Лукашэнка ня мог удзельнічаць у выбарах. Словам, там многа аргумэнтаў".
Паводле спадара Бухвостава, абяднаныя дэмсілы не зусім добра спрацавалі і крыху запозна пачалі зьбіраць подпісы пад скаргай, але зварот у суд можа быць у любы момант: "Калі мы не прызналі выбары, то трэба ўсімі мэтадамі адстойваць, абараняць нашу пазыцыю, пазыцыю кандыдатаў у прэзыдэнты Мілінкевіча і Казуліна і многіх грамадзян Беларусі, якія ня згодныя з такім рашэньнем".
Нагадаем, адразу пасьля выбараў два кандыдаты ў прэзыдэнты, Аляксандар Мілінкевіч і Аляксандар Казулін, падавалі скаргі аб непрызнаньні выбараў. Аднак дакумэнты не былі прынятыя да разгляду. Лідэр абяднанай апазыцыі Аляксандар Мілінкевіч заявіў, што ўлады, безумоўна, адмовяць у паданьні і гэтай скаргі: "Але мы мусім працэдуру непрызнаньня выбараў прайсьці да канца, гэта наш маральны абавязак. Мы выбары не прызналі, дэмакратычныя краіны не прызналі. Больш за тое, на гэты раз дэмакратычныя краіны кажуць, што яны павінны быць паўтораныя. Хаця спадзявацца, што сам рэжым прызнаецца, што ён недэмакратычны і не паводле правілаў гуляе, нельга. Дыктатарскія краіны перастаюць існаваць у выніку толькі вуліцы. Але я застаюся прыхільнікам мірнай вуліцы".
Калі Вярхоўны суд адмовіцца цяпер разглядаць калектыўную скаргу, то яна будзе перададзена ў ААН ды іншыя міжнародныя структуры ў правах чалавека.
Аляксандар Мілінкевіч таксама заявіў, што цяпер вельмі важна ехаць у рэгіёны і распаўсюджваць інфармацыю сярод шараговых беларусаў. Ягоны візыт у ЗША, падчас якога плянаваліся сустрэчы на самым высокім узроўні, адкладаецца на восень з тэхнічных прычынаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства