viasna on patreon

Рабочыя Магілёўскага домабудаўнічага камбіната дамагліся саступак адміністрацыі

2011 2011-12-14T15:18:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/prafsajuzz.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Рабочым выдалі новае спецадзенне, зрабілі гарачую ваду, праводзяць рамонт эстакад, рамантуюць пакой для харчавання і пачалі ўзважваць будаўнічыя матэрыялы на шалях беларускай чыгункі, якія паступаюць ім на прадпрыемства.

Нагадаем, што ў кастрычніку гэтага года быў створаны страйкам, у склад якога ўвайшло шэсць чалавек. Ачоліў страйкам сябра Свабоднага прафсаюза металістаў. Рабочыя высунулі кіраўніцтву шэраг патрабаванняў, накіраваных на падвышэнне заробку, паляпшэнне бытавых умоваў і ўмоваў тэхнікі бяспекі, арганізацыі ўмоваў працы. Рабочыя пагражалі страйкам у выпадку, калі адміністрацыя прадпрыемства не пачне вырашаць гэтыя пытанні.

Каардынатарка свабоднага прафсаюза металістаў па Магілёўскай вобласці Галіна Лісіцына адзначае, што адміністрацыя прадпрыемства выканала яшчэ не ўсе патрабаванні страйкаму, аднак зрабіла значны крок у бок рабочых.

“На прадпрыемстве дагэтуль затрымліваюць заробак. Па калектыўнай працоўнай дамове рабочыя мусяць яго атрымліваць да 21 чысла кожнага месяца, аднак рэальна атрымліваюць яго недзе праз пяць дзён пасля тэрміну, які прапісаны ў працоўнай дамове. У лістападзе заробак быў выдадзены толькі 26 чысла. Выплата заробкаў са спазненнем назіраецца на Магілёўскім ДСК ад пачатку лета гэтага года”, - гаворыць Галіна Лісіцына.

“Адміністрацыя прадпрыемства паабяцала рабочым зрабіць пераразлік заробкаў у гэтым месяцы, пасля чаго іх павысяць, бо сітуацыя з аплатай працы крытычная – у верасні заробкі рабочых знізіліся ў сярэднім на 40% у параўнанні з летнім сезонам. Не вырашаным яшчэ застаецца пытанне з выдачай малака за шкодныя ўмовы працы, якое не выдаецца рабочым апошнія пяць месяцаў”, - працягвае прафсаюзны лідар.

Акрамя гэтага Галіна Лісіцына адзначае, што толькі аб’яднаўшыся рабочыя могуць нечага дамагацца.

“Калі рабочыя хадзілі да кіраўніцтва па аднаму – іх ніхто не слухаў, аднак як толькі яны аб’ядналіся – кіраўніцтва іх пачула. Наш прафсаюз на працягу ўсяго гэта часу аказваў і аказвае кансультацыі гэтым работнікам”, - кажа каардынатарка свабоднага прафсаюза металістаў па Магілёўскай вобласці.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства