Украіна: Салідарнасць з палітвязнямі Беларусі (фота)
Падчас прэзентацыі справаздачы Абсерваторыі па абароне правоў праваабаронцаў (сумесная праграма FIDH і ОМСТ) пра сітуацыю з праваабаронцамі ў свеце, якая праходзіла ў Кіеве 8 снежня, сярод выступоўцаў пуставала крэсла, сімвалізуючае прысутнасць віцэ-прэзідэнта FIDH Алеся Бяляцкага. Такім чынам прадстаўнікі Агульнаўкраінскай асацыяцыі грамадскіх праваабарончых арганізацыяў выказалі салідарнасць са сваім беларускім калегам.
У межах тыдня салідарнасці з Беларуссю, у нядзелю 11 снежня, у цэнтры Кіева адбылася моладзевая акцыя ў падтрымку палітвязняў. З Уладзімірскай горкі былі запушчаны ў неба 11 паветраных ліхтароў з партрэтамі беларускіх палітзняволеных і подпісам "Свабоду!". За акцыяй назіралі сотні жыхароў гораду.
Затым удзельнікі акцыі пайшлі да цэнтральнага паштампу Кіева, адкуль адправілі паштоўкі тым беларусам, якія сёння ўтрымліваюцца за кратамі праз свае перакананні.