viasna on patreon

Галадоўка ў Берасьці працягваецца

2006 2006-07-24T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дзевятнаццаты дзень галадаваньня берасьцейскіх уладальнікаў і кіроўцаў маршрутных таксовак не прынёс рэальных вынікаў, акрамя пагаршэньня здароўя яго ўдзельнікаў. Адна з галадоўніц, Любоў Рэзановіч, у суботу страціла прытомнасьць.
Да кабеты выклікалі "хуткую дапамогу". Але спадарыня Рэзановіч адмовілася ад паслуг дактароў, а таксама ад шпіталізацыі. Лекары зьвярнуліся да міліцыі. Дый прадстаўнікі праваахоўных органаў ня змусілі прадпрымальніцу паехаць у шпіталь.
Любоў Рэзановіч адзначае: сёньня адчувае сябе, як ніколі, кепска  узьняўся ўзровень цукру ў крыві, чаго, зь ейных слоў, раней не здаралася. Да таго ж, пагоршылася й памяць. "Няхай памру галоднай смерцю, але ад сваіх патрабаваньняў не адступлюся",  заявіла Радыё Свабода галадоўніца Рэзановіч.
Нагадаем: галадоўнікі настойваюць на адмене рашэньня падаткавых органаў, паводле якога ўладальнiкi маршрутак мусяць плацiць так званы рэспублiканскi збор за выкарыстаньне аўтамабiляў у камерцыйных мэтах. Гэты збор быў вызначаны Ўказам прэзыдэнта ў 2004 годзе, а прадпрымальнікі выкарыстоўваюць машыны, завезеныя ў Беларусь раней.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства