ЕС замарозіў рахункі яшчэ трох фірмаў, звязаных з Лукашэнкам
https://spring96.org./be/news/48393
2011
2011-12-16T14:33:33+0300
2011-12-16T14:33:33+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Суддзі і пракурору, што засудзілі Бяляцкага, забаронены ўезд у Еўропу.
Рада ЕС пашырыла санкцыі супраць Беларусі ў адказ на пераслед прадстаўнікоў апазіцыі, гаворыцца ў афіцыйным паведамленні арганізацыі.
Двум грамадзянам Беларусі, якія ўдзельнічалі ў судзе над праваабаронцам Алесем Бяляцкім, забаронены ўезд у ЕС. Нагадаем, што пракурорам на судзе выступаў Уладзімір Сайкоўскі, а суддзёй быў Сяргей Бандарэнка.
Таксама замарожаныя рахункі трох беларускіх арганізацый, што звязаныя з рэжымам, і забаронены імпарт у Беларусь зброі і матэрыялаў, якія могуць быць выкарыстаны для стварэння зброі.