viasna on patreon

Магілёўскі абласны КДК хацеў замяць інцыдэнт з незаконным пранікненнем у кватэру Наталлі Шкадун

2011 2011-12-16T17:01:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/dziarzkantrol.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У якасці свайго апраўдання прадстаўнікі КДК пазначылі, што ім трэба было вельмі тэрмінова патрапіць у кватэру Наталлі Шкадун, каб скласці акт аб незакончаных будаўнічых працах. Дзеля гэтага яны пайшлі на парушэнне закона.

Нагадаем, што пасля таго, як жанчына патрапіла на прыём да прадстаўніка КДК спадара Агеева, той узяў вырашэнне яе пытання пад асабісты кантроль. Наталля Шкадун скардзілася на тое, што ў кватэрах, якія яна атрымала, не выкананы ўнутраныя працы, хаця па дакументах яны павінны быць выкананы. Будаўнічыя ж арганізацыі не спяшаліся даводзіць гэтыя працы да завяршэння.

5 снежня Наталлі Шкадун патэлефанавала жанчына, якая назвалася прадстаўніцай КДК Наталляй Рудкоўскай і сказала, што ёй неабходна патрапіць у другую кватэру Наталлі Шкадун, бо ў першай яна ўжо зрабіла агляд. Абураная незаконным пранікненнем у сваё ўласнае жыллё Наталля Шкадун выклікала міліцыю. Пасля гэтага яна даведалася, што адчынілі яе кватэру прадстаўнікі Упраўлення капітальнага будаўніцтва (УКБ), ключы ад кватэры якім перадаў дырэктар будаўнічай фірмы “Тур-строй”, якая мусіла пачаць выконваць унутраныя працы 6 снежня. Пасля гэтага выпадка жанчына напісала заяву ў міліцыю з нагоды незаконнага пранікнення ў яе жыллё і падала скаргі ў КДК і УКБ.

Пасля гэтага інцыдэнта Наталлю Шкадун выклікалі ў магілёўскае ўпраўленне КДК.

“Прадстаўнікі КДК далі мне вусныя тлумачэнні, чаму яны незаконна патрапілі ў маё жыллё і спыталі, ці трэба мне яго даваць у пісьмовым выглядзе. Я сказала што так, бо нягледзячы на дадзеныя мне тлумачэнні, я так і не зразумела, які закон дазваляе ім гэта рабіць і чаму яны гэта зрабілі. У мяне склалася ўражанне, што гэтую гісторыю КДК хоча ціхенька замяць, каб ёй надалей не было агалоскі. У мяне таксама запыталі, ці зніклі якія-небудзь рэчы з кватэры – я адкзала, што не. Але калі б я не далічылася, скажам ванны, ці ўнітаза, то вельмі бы знервавалася. Пасля гэтага мяне спыталі, ці ёсць карысць ад КДК увогуле. Я сказала, што так. Бо пяць месяцаў вяла перапіску з рознымі арганізацыямі горада, каб яны зрабілі пешаходную дарожку да прыпынка, аднак толькі пасля сустрэчы са спадаром Агеевым пытанне было вырашына”, - гаворыць Наталля Шкадун.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства