viasna on patreon

Гомельскія дэмакраты ўшануюць памяць Андрэя Зайцава, які быў зацкаваны спецслужбамі і загінуў 10 гадоў назад

2011 2011-12-16T18:05:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/znich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

18 снежня гомельскія дэмакраты ўшануюць памяць Андрэя Зайцава, сябра руху супраціву «Зубр», які трагічна загінуў — скончыў жыццё самагубствам 20 снежня 2001 года. Гомельскія апазіцыянеры наведаюць могілкі, дзе пахаваны актывіст, і ўскладуць кветкі, а таксама запаляць свечкі.

Паплечнікі і сябры загінулага ўпэўнены, што маладога чалавека зацкавалі супрацоўнікі КДБ. Пра гэта ён напісаў сам ў перадсмяротнай нататцы. Вядома, што напярэдадні смерці маладога чалавека неаднаразова спрабавалі завербаваць чэкісты, яго шантажавалі, пагражалі турмой. На той час пракуратура адмовілася ўзбуджаць крымінальную справу.

У снежні 2001 года, на дзевяты дзень пасля смерці Андрэя Зайцава, яго паплечнікі і сябры правялі пікет. Каля кінатэатру «Кастрычнік», непадалёк ад якога жыў юнак, каля 20 чалавек стварылі ланцуг, у руках кожнага быў партрэт загінулага з чорнай стужкай. На саракавіны са дня смерці Андрэя Зайцава яго сябры зноў праводзілі пікет, але ўжо каля будынка гомельскага КДБ.

Гомельскія апазіцыянеры ведалі пра спробы КДБ завербаваць Андрэя Зайцава, таму пасля яго смерці звярталіся ў пракуратуру з патрабаваннямі ўзбудзіць крымінальную справу па факту давядзення да самагубства, але скаргі засталіся без задавальнення.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства