У Гародні міліцыя папярэджвае актывістаў АГП
https://spring96.org./be/news/48454
2011
2011-12-19T15:27:52+0300
2011-12-19T15:27:52+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/istomin_uryj.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У Гародні напярэдадні 19-га снежня ўчастковыя міліцыянты наведаліся ў кватэры мясцовых лідараў АГП Юрыя Істоміна (на фота) і Дзмітрыя Бандарчука. Абодвух папярэдзіл пра недапушчальнасць несанкцыянаваных акцый, пад якімі разумеюцца ўсе мерапрыемствы, якія не дазволены гарвыканкамам, і адказнасць паводле Адміністрацыйнага кодэксу.
Нагадаем, што 19-га снежня мінулага году Юрый Істомін быў затрыманы на плошчы ў Мінску і асуджаны на 13 сутак адміністрацыйнага арышту. Дзмітрый Бандарчук быў таксама затрыманы ў сталіцы ў выбарчым штабе Уладзіміра Някляева і асуджаны на 15 сутак зняволення.
Зараз участковыя міліцыянты прыносілі дахаты актывістам адмысловыя паперы пад падпіску аб папярэджанні за адказнасць.