viasna on patreon

Адбылася сустрэча Аляксандра Мілінкевіча з роднымі актывістаў ініцыятывы «Партнерства»

2006 2006-07-24T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Лідэр абяднаных дэмакратычных сілаў Аляксандр Мілінкевіч сустрэўся сёння, 24 ліпеня, з роднымі палітзняволеных сяброў грамадзянскай ініцыятывы "Партнерства" Аляксандра Шалайкі, Цімафея Дранчука, Эніры Браніцкай і Мікалая Астрэйкі, суд над якімі пачнецца 28 ліпеня ў Мінску.
Аляксандр Мілінкевіч перакананы, што да судовага працэсу над актывістамі "Партнерства" павінна быць звернутая максімальная ўвага як у Беларусі так і па-за яе межамі:
- Гэтыя мужныя людзі, якія знаходзяцца за кратамі, павінны адчуваць падтрымку дэмакратычнай Беларусі. Сёння на іх аказваецца моцны псіхалагічны ціск, таму наша салідарнасць стане для доказам таго, што іх памкненні не будуць марнымі. Нягледзячы на тое, што працэс над сябрамі "Партнерства" будзе закрытым, пад будынкам суда павінна быць шмат людзей. Палітычная мэтазгоднасць справы  відавочна. Улада баіцца праўды, яна знішчыла незалежны друк, незалежную сацыялогію, гэтым судом яна імкнецца спыніць любыя спробы паставіць пад сумнеў афіцыйныя, выгадныя ёй, вынікі так званых выбараў", - сказаў лідэр абяднаных дэмакратычных сіл.
Аляксандр Мілінкевіч звернецца таксама да амбасадараў еўрапейскіх краін і ЗША з просьбай прысутнічаць на судовым працэсе над сябрамі "Партнерства".
Сустрэча, на якой прысутнічалі Віялета Браніцкая (маці Эніры Браніцкай), Паліна Астрэйка (жонка Мікалая Астрэйкі), Вера Куніцкая (жонка Аляксандра Шалайкі) і Юлія Дранчук (сястра Цімафея Дранчука), адбылася з ініцыятывы Камітэта абароны рэпрэсаваных.
Нагадаем, што Аляксандр Шалайка, Цімафей Дранчук, Эніра Браніцкая і Мікалай Астрэйка былі арыштаваныя 21 лютага бягучага году. Іх абвінавачваюць у парушэнні артыкула Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь "Арганізацыя альбо кіраўніцтва грамадскім абяднаннем, рэлігійнай арганізацыяй, якія пасягаюць на асобу, правы і абавязкі грамадзянаў". Сёння ўсе чацвёра знаходзяцца ў СІЗА ГУУС Мінгарвыканкама па вуліцы Валадарскай. Суд над актывістамі пачнецца 28 ліпеня ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства