ЗАПРАШЭННЕ НА ПРЭЗЕНТАЦЫЮ
Запрашаем на прэзентацыю кнігі Аляксандра Тамковіча “Супраць плыні”, выдадзеную пры падтрымцы Праваабарончага цэнтра “Вясна”.
Героі кнігі – удзельнікі Плошчы-2010, асуджаныя па крымінальных абвінавачаннях, частка якіх да гэтага часу знаходзіцца за кратамі, частка – ужо на волі.
“Падзеі 19 снежня 2010 года настолькі значна ўскалыхнулі грамадства, што дагэтуль усе міфы пра так званую “беларускую памяркоўнасць” і “стабільнасць”, якія мы чуем апошнія 17 год, не больш як спроба выдаць асабістыя мары за сапраўдную рэчаіснасць. Кніга менавіта пра гэта і пра тых, хто адважыўся пайсці супраць плыні”, -- гаворыцца ў анатацыі.
Прэзентацыя адбудзецца заўтра, 21 снежня, у офісе Партыі БНФ (Мінск, вул. Чарнышэўскага, 3 – уваход са двара). Пачатак - у 16 гадзін.