viasna on patreon

Жыхарам Гомеля ў гадавіну Плошчы нагадалі пра палітычных вязняў

2011 2011-12-20T14:58:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/salidarnasc-babrujsk-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Вечарам 19 снежня на цэнтральных вуліцах Гомеля – Савецкай і Перамогі, з'явіліся партрэты палітычных вязняў. Акцыю зладзілі сумесна «Малады Фронт» і «РЧСС». Інфармацыйнае мерапрыемства было прымеркаванае да гадавіны Плошчы. Маладзёвыя актывісты нагадалі жыхарам Гомеля, што ўжо прайшоў год пасля жорсткага разгону мірнай дэманстрацыі ў Мінску. За гэты час шмат нявінных людзей прайшло праз суды і аказалася ў турмах.

На прыпынках грамадскага транспарту, слупах і ліхтарах з'явіліся партрэты Андрэя Саннікава, Мікалая Аўтуховіча, Зміцера Дашкевіча, Алеся Бяляцкага, Зміцера Бандарэнкі, Мікалая Статкевіча і іншых.

Таксама ўчора, 19 снежня, актывісты Руху «За свабоду» зладзілі малебен за свабодную Беларусь у адным з праваслаўных храмаў Гомеля. Варта зазначыць, што нават такое нявіннае мерапрыемства прайшло пад пільным наглядам спецслужбаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства