viasna on patreon

У Пінску затрыманы актывіст аргкамітэту БХД

2011 2011-12-21T10:12:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У Пінску 19 снежня на прыпынку быў затрыманы актывіст аргкамітэту па стварэнні Партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" Іван Абуховіч.

Яго затрымалі накануне запланаванай акцыі памяці з падзеямі на Плошчы Незалежнасці ў Менску 19 снежня 2010 года. Хлопца адвезлі ў міліцэйскі пастарунак, дзе ён правёў каля 2 гадзін, пасля чаго быў вызвалены.

Яго вінавіцілі ў тым, што ад яго імя ў інтэрнэце нехта павесіў абвестку з заклікам прыходзіць а 19-й гадзіне 19 снежня на Плошчу Леніна, каб узяць удзел у акцыі. У сувязі з гэтым да Івана Абуховіча дадому таксама прыходзілі з ператрусам у пошуках кампутара, але няўдала.

У міліцыі ў актывіста забралі тэлефон. Знайшоўшы ў спісе кантактаў тэлефон абласнога каардынатара БХД Змітра Шурхая, распытвалі, адкуль ён ведае яго. Міліцыянты таксама пыталіся, з якой мэтай Іван Абуховіч 17 снежня ездзіў у Менск. Яны пагражалі арыштаваць яго на 15 сутак і аштрафаваць на 30 базавых велічынь.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства