viasna on patreon

Брэст: падчас арышту актывісты БХД напісалі скаргу ў абласны суд

2011 2011-12-21T11:18:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/shurhaj_zmicier.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзмітрый Шурхай

Дзмітрый Шурхай

Пасля пяці сутак адміністратыўнага арышту выйшлі на волю каардынатар па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская дэмакратыя” у Брэсцкай вобласці Зміцер Шурхай (на фота) і яго паплечнік у партыйных справах Алесь Чаркашын.

 

Нагадаем, што актывісты БХД  былі затрыманыя 15 снежня спачатку супрацоўнікамі ДАІ, якія спасылаліся на тое, што аўтамабіль, у якім ехалі Шурхай і Чаркашын, меў дачыненне да дарожна-транспартнага здарэння ў Мінску. Аднак у Маскоўскім РАУС Брэста, куды хрысціянскіх дэмакратаў даставілі для разбіральніцтва, іх абвінавацілі ў лаянцы і склалі пратакол аб дробным хуліганцтве. На падставе гэтага дакументу Зміцер Шурхай і Алесь Чаркашын былі пакараныя судом адміністратыўным арыштам.    

 

Як паведаміў Зміцер Шурхай пасля выхаду на волю, падчас знаходжання ў ізалятары часовага ўтрымання ён і Алесь Чаркашын склалі скаргі ў абласны суд, бо не лічаць сябе вінаватымі. Актывісты БХД упэўненыя, што прычынай для затрымання і далейшай ізаляцыі было жаданне уладаў не дапусціць удзел палітыкаў ва ўстаноўчым з’езде партыі, які адбыўся 17 снежня.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства