viasna on patreon

Амбасадары краін Еўразьвязу адзначылі, што будуць актыўна сачыць за хадой судовага працэсу над актывістамі "Партнерства"

2006 2006-07-25T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прыцягненьне ўвагі міжнароднай супольнасьці да апошніх гучных фактаў парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі і, у прыватнасьці, да судовага працэсу над актывістамі "Партнерства" было абмеркавана сёньня падчас сустрэчы лідэра абяднаных дэмакратычных сілаў Аляксандра Мілінкевіча з амбасадарамі краін Еўрасаюзу, акрэдытаванымі ў Беларусі. Аляксандр Мілінкевіч у сваім звароце да еўрапейскіх дыпламатаў казаў аб неабходнасьці міжнароднай салідарнасьці зь беларускімі палітзьняволенымі, паведамляе прэс-служба Аляксандра Мілінкевіча.

Дыпламаты адзначылі, што ў межах сваіх паўнамоцтваў, будуць актыўна адсочваць хаду судовага працэсу над актывістамі "Партнерства":

- Кіраўнікі дыпмісій выказалі спадзяваньне, што суд усебакова і дакладна разгледзіць усе асьпекты крымінальнай справы і даьсць ёй справядлівую ацэнку. Мяне запэўнілі, што цягам усяго судовага працэсу прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу будуць уважліва назіраць за падзеямі вакол суда. Былі таксама выказаныя самыя цёплыя словы падтрымкі семям палітзьняволеных, - сказаў Аляксандр Мілінкевіч.

Па словах лідэра абяднаных дэмакратычных сілаў, амбасадары краін Еўрасаюза яшчэ сёньня маюць намер зьвярнуцца ў Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусь з просьбай забясьпечыць ім магчымасьць прысутнічаць на судовым працэсе актывістаў "Партнерства".

Нагадаем, што суд над актывістамі "Партнерства" Аляксандрам Шалайкам, Энірай Браніцкай, Мікалаем Астрэйкам ды Цімафеем Дранчуком пачнецца 28 ліпеня ў судзе Цэнтральнага раёна г.Мінска. Судовы працэс, паводле рашэньня судзьдзі, будзе закрытым для грамадзкасьці.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства