viasna on patreon

Назіральніцу БХК Хлашчанкову пакаралі штрафам

2011 2011-12-21T17:14:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/khlashchankova.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Юля Хлашчанкова

Юля Хлашчанкова

Назіральніцу Беларускага Хельсінскага камітэту Юлю Хлашчанкову суд Маскоўскага раёна Менска прысудзіў да штрафу ў памеры 9 базавых велічынь за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 19 сьнежня (арт.23.34 КаАП). Адміністратыўную справу разглядаў суддзя Яўген Хаткевіч. У гэты дзень затрыманую праваабаронцу з міліцэйскага пастарунку забрала “хуткая” дапамога.

Юлю ў жорсткай форме, з прымяненнем гвалту затрымалі каля Чырвонага касцёла 19 сьнежня каля 20 гадзін вечара. Яе даставілі ў РУУС Маскоўскага раёну. Аднак пазней, каля адзінаццатай вечара Хлашчанкову забрала хуткая дапамога.

На другі дзень Хлашчанкова прыйшла назіраць у суд за адміністратыўнымі працэсамі над затрыманымі напярэдадні ўдзельнікамі акцыі, дзе была затрыманая паўторна. Прычым, чацьвёра супрацоўнікаў міліцыі, якія ажыццяўлялі затрыманьне, дзейнічалі надзвычай цынічна і груба, без аніякай у гэтым неабходнасьці.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства