viasna on patreon

Невінаватасць актывіста брэсцкі суд хавае за іншымі фармулёўкамі

2011 2011-12-22T15:18:12+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/chajkouski-brest.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віктар Чайкоўскі

Віктар Чайкоўскі

Адміністратыўная справа ў адносінах да брэсцкага грамадскага актывіста Віктара Чайкоўскага, распачатая год таму, спынена. Прадстаўнік грамадскага аб’яднання “Перспектыва” ў рэгіёне, які падчас выбарчай кампаніі быў даверанай асобай экс-кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча, 21 снежня атрымаў такое паведамленне з суда Ленінскага раёна Брэста.

Нагадаем, Віктар Чайкоўскі ў дзень прэзідэнцкіх выбараў, 19 снежня 2010 года, быў прэвентыўна затрыманы недалёка ад свайго дома, абвінавачаны супрацоўнікамі міліцыі ў брыдкаслоўі  і правёў трое сутак у ізалятары часовага ўтрымання. Тады суд Ленінскага раёна пакараў яго, нягледзячы на адсутнасць сведкаў з боку міліцыянтаў, якія б маглі пацвердзіць, што Чайкоўскі сапраўды ўжываў нецэнзурныя словы.

Невыпадкова, што Вярхоўны суд Беларусі адмяніў рашэнне Ленінскага раёна па гэтай справе і накіраваў яе на новы разгляд. Таму цяперашні адказ з раённага суду, у якім гаворыцца, што справа спыненая «ў сувязі са сканчэннем тэрмінаў для накладання адміністратыўнага спагнання», Віктар Чайкоўскі лічыць здзекам і гатовы гэтае судовае тлумачэнне абскарджваць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства