viasna on patreon

25 ліпеня ў Менску прайшла акцыя ў падтрымку Дзяніса Дзянісава

2006 2006-07-26T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Менску прайшла акцыя ў падтрымку моладзевага актывіста Дзяніса Дзянісава, які 22 ліпеня быў выкрадзены невядомымі людзьмі, моцна зьбіты і вывезены за межы сталіцы. Каля дзясятка маладзёнаў у 19.00 сталі ў ланцуг каля Акадэміі кіраваньня пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, завязалі сабе чорнымі стужкамі рты і закінулі рукі за галаву, паведаміла газета ""Наша Ніва"".
"Мы лічым, што Дзяніса перасьледуюць за яго грамадзянскую пазіцыю і гэта недапушчальна", - гаварылася ва ўлётках, якія раздавалі на вуліцы Маскоўскай паплечнікі актывіста.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства