viasna on patreon

Задзейнічаныя ўсе магчымыя інстанцыі, каб атрымаць дазвол на развітанне Алеся Бяляцкага з бацькам

2011 2011-12-26T13:40:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/bialiacki-2007.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Бяляцкі, віцэ-прэзідэнт FIDH, кіраўнік ПЦ "Вясна"

Алесь Бяляцкі, віцэ-прэзідэнт FIDH, кіраўнік ПЦ "Вясна"

Ранкам 26 снежня жонка праваабаронцы Алеся Бяляцкага Наталля яшчэ раз звярнулася ў вышэйшыя інстанцыі, якія б маглі ўзяць на сябе рашэнне прадставіць магчымасць Алесю развітацца з родным бацькам, які памёр 24 снежня. Усе папярэднія звароты да старшыні суду Першамайскага раёна, у МУС і Дэпартамент выканання пакаранняў, скончыліся безвынікова. Прычына – адсутнасць на заканадаўчым узроўні адпаведнай працэдуры для канваіравання асобаў, у дачыненні да якіх прысуд не ўступіў у законную сілу.

Заява з просьбаю дазволіць прысутнічаць Бяляцкаму на пахаванні бацькі перададзеная і зарэгістраваная у Генеральнай пракуратуры. Начальнік аддзела па нагляду за законнасцю выканання крымінальных пакаранняў Гарошка Юрый Іванавіч пры сустрэчы з Наталляй, яшчэ раз падкрэсліў, што ў Беларусі не існуе законна вызначанай працэдуры, якая б дазволіла ў адпаведнай сітуацыі арганізаваць развітанне з памерлым і параіў звярнуцца ў Палату Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу з заканадаўчай ініцыятывай, каб падобная працэдура ў далейшым была вызначаная на ўзроўні закону.

У прыёмнай Міністрэства ўнутраных спраў заяву прыняў старэйшы інспектар па асаблівых даручэннях, палкоўнік міліцыі Шаўлюкевіч. Ён адзначыў, што заява можа быць перададзеная на разгляд выконваючаму абавязкі міністра толькі ў другой палове дня.

Таксама заява на дазвол развітацца Алесю Бяляцкаму з бацькам пакінутая ў судзе Першамайскага раёна Менска. Чакаецца, што рашэнне па ёй будзе прынятае на працягу сённяшняга дня.

Такім чынам, на сёння задзейнічаныя ўсе магчымыя інстанцыі, ад якіх залежыць вырашэнне гэтага пытання і нягледзячы на адсутнасць заканадаўчай працэдуры, родныя А. Бяляцкага спадзяюцца,  што чыноўнікі праявяць гуманнасць і чалавечнасць, а  рашэнне будзе станоўчым.

У далейшым праваабаронцы збіраюцца звяртацца ў заканадаўчы орган краіны з ініцыятываю выправіць прабелы, якія існуюць у заканадаўстве і з-за якіх асобы, што ўтрымліваюцца пад вартай і віна якіх не ўстаноўленая судом, аказваюцца ў горшым прававым становішчы, чым асуджаныя, паколькі для апошніх працэдура, што вызначае ўдзел у пахаванні сваякоў, вызначаная Крымінальна-выканаўчым кодэксам РБ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства