Баранавіцкі актывіст Мікола Чарнавус выкліканы ў міліцыю
https://spring96.org./be/news/48664
2011
2011-12-29T13:37:22+0300
2011-12-29T13:37:22+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/baranavichy-charnavus.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Участковы наведаў грамадскага актывіста і прадпрымальніка Міколу Чарнавуса дома і паведаміў, што той павінен з’явіцца ў міліцыю з дакументамі Грамадскага аб’яднання ўкраінцаў “Кобзарь” нібыта ў сувязі са здзяйсненнем актывістам нейкага самаўпраўства адносна аб’яднання. Па словах Чарнавуса, дакументаў аб’яднання ён не мае на руках, бо яны яны знаходзяцца на рэгістрацыі ва ўпраўленні юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама.
Нагадаем, што апошнім часам прадпрымальнік Чарнавус актыўна выступае супраць фальсіфікацый пад час паўторных выбараў Рады мясцовага рынку. Ён падаў заяўку на мітынг 19 снежня па гэтым пытанні. Выклік у міліцыю ён звязвае хутчэй з гэтымі падзеямі.