Каардынацыйны Савет Моладзевага Праваабарончага Руху прыняў у свае шэрагі Алеся Бяляцкага
https://spring96.org./be/news/48699
2012
2012-01-02T12:08:53+0300
2012-01-02T12:08:53+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/mpd.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
10
сьнежня Каардынацыйны Савет Моладзевага
Праваабарончага Руху (МПР) прыняў рашэньне прысвоіць
статус Ганаровага ўдзельніка сеткі МПР
старшыні Праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесю Бяляцкаму.
«Нам хацелася б выказаць
праваабаронцу сваю падзяку за падтрымку супольнасці МПР у якасці Ганаровага
Удзельніка Сеткі - такую каштоўную ў
цяжкія часы!», - гаворыцца
ў прэс-рэлізе гэтай
арганізацыі.
Міжнародны Сакратарыят МДП павіншаваў Алеся
Бяляцкага з надыходзячым Новым, 2012-м, годам у
гэтай новай якасьці і пажадаў праваабаронцу перш за ўсё стойкасьці і
сілы духу ў Новым годзе!