viasna on patreon

Віцебскага актывіста Сяргея Каваленку падтрымаў ягоны зямляк у Брусэлі

2012 2012-01-02T13:06:05+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kavalenka_s.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Каваленка. Фота Радыё Свабода

Сяргей Каваленка. Фота Радыё Свабода

Палітэмігрант з Віцебску Зміцер Піменаў, кіраўнік створанага ў Бельгіі Беларуска-еўрапейскага задзіночання, распачаў гладоўку салідарнасці з Сяргеем Каваленкам (на фота). Сябар КХП БНФ Сяргей Каваленка сам галадае ўжо 15-ты дзень, знаходзячыся ў віцебскім СІЗА.

Супраць актывіста ўзбуджана крымінальная справа паводле артыкула 415 “Ухіленне ад адбыцця пакарання”. Яго вінавацяць у парушэнні рэжыму падчас знаходжання на “хатняй хіміі” – тры гады такога пакарання  яму прысудзілі за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на навагодняй елцы ў 2010 годзе.

Сяргей Каваленка абвясціў галадоўку, бо лічыць абвінавачанні паводле крымінальнага артыкулу беспадстаўнымі. Яшчэ да арышту ён нават мусіў звяртацца ў абласную пракуратуру са скаргамі на некарэктнае стаўленне супрацоўнікаў інспекцыі па адбыванні пакаранняў.

Зміцер Піменаў, які жыве ў  Брусэлі, сачыў за падзеямі ў Беларусі праз інтэрнэт.

“А ўчора мне патэлефанавала жонка Сяргея Каваленкі. Яна сказала, што дужа хвалюецца за стан здароўя Сяргея, бо ў яго ёсць хранічныя хваробы, і падчас апошняга судовага працэсу ён выглядаў далёка не лепшым чынам. Я вырашыў падтрымць земляка: выйшаў да беларускай амбасады з плакатам “Свабоду палітвязням” і вырашыў, што буду галадаваць на знак салідарнасці з Каваленкам колькі мне хопіць моцы духу або пакуль мяне не забярэ паліцыя”, -- распавёў Зміцер Піменаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства