viasna on patreon

Актывіст "Маладой Беларусі" адседзеў 2 сутак і атрымаў штраф

2012 2012-01-03T08:30:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

31 снежня Тараса Сургана выклікалі ў Чыгуначны аддзел міліцыі Віцебска для прафілактычнай размовы.

Пасля таго, як Тарас выйшаў з міліцыі, ён быў затрыманы супрацоўнікамі спецназа і зноў дастаўлены ў аддзел. У выніку Сурган быў абвінавачаны ў спраўлянні патрэбы ў грамадскім месцы.

Яго пратрымалі 2 сутак ў ізалятары часовага ўтрымання і толькі 2 студзеня над актывістам адбыўся суд. Суддзя Чугуначнага раёна Цыганкова прысудзіла Тарасу Сургану штраф у памеры 70 тысяч рублёў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства