На 12 студзеня прызначаны новы суд над Мікалаем Статкевічам
Палітвязню пагражае прызначэнне больш жорсткага турэмнага рэжыму за нібыта рэгулярныя парушэнні турэмнай дысцыпліны, - паведаміла 2 студзеня жонка палітыка Марына Адамовіч са спасылкай на афіцыйны дакумент з калоніі.
Палітвязню пагражае прызначэнне больш жорсткага турэмнага рэжыму за нібыта рэгулярныя парушэнні турэмнай дысцыпліны.
«Мяркую, яго адправяць ў Магілёўскую крытую турму ўжо 13 студзеня, бо якраз на гэты дзень туды прызначаны этап»,
— кажа Марына Адамовіч.
***
Ціск на Мікалая Статкевіча павялічыўся пасля ягонай адмовы пісаць прашэнне аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі. Як паведаміла Марына Адамовіч, у снежні Мікалай Статкевіч быў змешчаны ў карцэр за тое, што ў ягоных рэчах знайшлі непазначаныя ў сьпісе насоўкі, а потым вязня пакаралі яшчэ тройчы за тое, што ў карцэры ў яго не аказалася індывідуальнай таблічкі з прозвішчам.
У траўні 2011 года Мікалай Статкевіч быў
асуджаны на 6 гадоў узмоцненага рэжыму, атрымаўшы самы вялікі тэрмін
за Плошчу.