Рамана Пратасевіча дапыталі ў КДБ напярэдадні Новага году
https://spring96.org./be/news/48720
2012
2012-01-03T10:26:27+0300
2012-01-03T10:26:27+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/pratasevich_raman.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вечарам 30 сьнежня дахаты да маладафронтаўца Рамана Пратасевіча наведаліся чэкісты.
Супрацоўнікі КДБ прыйшлі нечакана, "пагрукалі ў дзьверы й зайшлі, сказалі зьбірацца," — узгадвае Раман Пратасевіч. Непаўнагадовага юнака адвезьлі ў будынак КДБ й паўтары гадзіны вялі зь ім "прафіляктычную гутарку". Раман непаўнагадовы, таму разам зь ім у Камітэт быў вымушаны паехаць ягоны бацька.
"Распісак ніякіх не даваў, але не магу амаль нічога расказаць, бо яны не дазволілі," — кажа маладафронтавец. Падобнае знаёмства зь сілавымі спэцслужбамі для Рамана Пратасевіча было ўпершыню.
Прэс-служба Міжнароднага Руху Беларускай Моладзі "Малады Фронт".