Звольнілі з працы нібыта за адзін прагул
Гарадзенскі
актывіст Раман Юргель пазбавіўся працы ў прыватнай фірме “АВС”.
Іронія, як лічыць актывіст, у тым, што яго хацелі зрабіць галоўным
прагульшчыкам прадпрыемства. Бо за месяц працы 16 дзен Раман Юргель правёў на
бальнічным лісце, паведамляе Радыё Рацыя.
- Мне праставілі чамусьці не адзін прагул. Там выйшла амаль што 20 прагулаў.
Ну, што зрабілі, тое і зрабілі. Па прадстаўленню Васіля Шчарбука, былога
міліцыянта, дырэктар гэтай фірмы Іван Маісееў звольніў мяне за прагулы.
Актывістам не даюць працаваць, зарабляць на жыццё.
Яшчэ перад звальненнем, як згадвае Раман Юргель, яго папярэдзілі, што ён як
чалавек, які займаецца палітыкай, працу згубіць. Сам актывіст лічыць гэта
пераследам мясцовых спецслужбаў і ўладаў, помстай за актыўную праваабарончую ды
грамадска-палітычную дзейнасць.