Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, "Падзея тыдня", “Асоба. Дзяржава. Грамадства” ды “Праваабарончы каляндар”.
У гэтым выпуску:
Найбольш гучныя факты парушэнняў правоў чалавека за мінулы тыдзень - у “Хроніцы пераследу”.
У “Падзеі тыдня” – чарговы наступ на свабоду слова ў Беларусі напрыканцы года. Прычым захады ўладаў у гэтым накірунку выглядаюць больш сур’ёзна і мэтанакіравана, чым гэта рабілася летась.
Госць рубрыкі “Чалавек. Асоба. Грамадства” – журналіст Аляксандр Тамковіч, які актыўна супрацоўнічае з праваабаронцамі. У лістападзе ён прэзентаваў сваю кнігу “Без палітыкі”, героямі якой сталіся беларускія палітыкі і грамадзскія дзеячы, сярод якіх было некалькі праваабаронцаў. А ўжо напрыканцы году Аляксандр Тамковіч пры дапамозе Правабарончага цэнтру “Вясна” выдаў кнігу “Супраць плыні”, прысьвечаную ахвярам сумнавядомых падзеяў пасьля выбараў 2010 году.
У музычных паўзах – лепшыя песьні “Ляпісаў”.
Слухаць: