viasna on patreon

Затрыманне за ўлётку 18-гадовай даўніны

2012 2012-01-03T12:36:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Старыя ўлёткі з партрэтам Зянона Пазняка спрычыніліся да чатырохгадзіннага затрымання жыхара вёскі Каробчыцы Гродзенскага раёна Янкі Курчэўскага.

Прапаршчык памежнай службы, які затрымаў яго ля вёскі Бакуны, на думку Янкі, прагнуў атрымаць узнагароду за пільнасць, толькі вось улётка аказалася 18-гадовай даўніны.

- Сумна, канешне. Я пераканаўся, куды ідуць усе нашыя грошы, калі столькі людзей прыязджае і губляе паўдня, каб з імі пагаварыць, штосьці выцягнуць. Я пераканаўся, што яны баяцца любой інфармацыі, баяцца прозвішча Зянона Пазняка. Таму ён правільна робіць, што не едзе сюды. Яны ніколі не забудуць яму тое, што ён зрабіў, хаця б тых самых Курапатаў. Гэта арганізацыя пад назвай КПС КГБ ніколі нічога не даруе і не забывае.

Фармальна Янку ды яго напарніка затрымалі на падставе таго, што яны парушылі памежны рэжым, хаця ён жыхар памежнай зоны, там нарадзіўся ды меў візу на перасячэнне мяжы. Малыя заробкі прымушаюць яго разам з напарнікам капаць на замову студні для вяскоўцаў. На думку пацярпелага, працаўнікі дзяржбяспекі, якія былі выкліканы з Гродна, цікавіліся менавіта ўлёткамі ды даходамі сям’і, а не асаблівасцямі памежнай зоны.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства