viasna on patreon

Яшчэ два масавых мерапрыемствы запланаваны ў Салігорску

2012 2012-01-06T10:21:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/uladzimir_shyla.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Шыла

Уладзімір Шыла

Грамадскі актывіст Уладзімір Шыла накіраваў яшчэ дзве заяўкі ў Салігорскі райвыканкам на правядзенне масавых мерапрыемстваў.

Пікет з мэтай прыцягнення ўвагі грамадскасці да факту існавання палітычных зняволенных у Беларусі мяркуецца правесці ў суботу 14 студзеня на стадыёне “Будаўнік” з 12:00 да 13:30. На 15 студзеня ў тым самым месцы запланавана правядзенне мітынгу на 200 чалавек. На мітынгу будзе адбывацца абмеркаванне з жыхарамі гораду хады выканання рашэнняў IV Усебеларускага сходу. Мерапрыемства мусіць пачацца ў 12:00.

Нагадаем, што Уладзімір Шыла збіраецца падаваць заяўкі на правядзенне масавых мерапрыемстваў кожны тыдзень, каб у выпадку перманентных неабгрунтаваных адмоваў мець фактычныя доказы парушэння закону і права на мірныя сходы з боку салігорскіх уладаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства