Сайт АГП спрабавалі узламаць
https://spring96.org./be/news/48842
2012
2012-01-09T10:34:22+0300
2012-01-09T10:34:22+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
9 студзеня раніцай на працягу некалькіх гадзін сайт Аб’яднанай грамадзянскай партыі быў недаступны.
«У апошні час спробы намацаць дзірку ў нашай абароне пачасьціліся. Гэтак, 4 студзеня была спроба укараненьня на сайт шкоднага коду, што, аднак не пашкодзіла сайту. Сёньняшняя атака таксама пасьпяховай не была — спатрэбілася паўгадзіны для аднаўленьня працы сайту», — паведаміла прэс-служба АГП.