9 чэрвеня Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь пастанавіў ліквідаваць Рэспубліканскае Грамадскае аб’яднаньне Маладзёжны хрысьціянска-сацыяльны саюз.
Грамадскае аб’яднаньне Маладзёжны хрысьціянска-сацыяльны саюз была адной з самых буйных сярод маладзёжных аргнізацыяй дэмакратычнага накірунку, зарэгістраваных Міністэрствам юстыцыі Беларусі.
Аб’яднаньне ліквідаванае ў адпаведнасьці з Арт.57 Грамадзянскага Кодэксу РБ
Для ліквідацыі было чатыры фармальных падставы:
1. юрыдычны адрас, зарэгістраваны ў жылым памяшканьні;
2. пячатка не адпавядае заканадаўству;
3. парушэньні, якія былі дапушчаныя падчас перарэгістрацыі арганізацыі ў 1999 годзе па віне Міністэрства юстыцыі
4. неадпаведнасьць Праграмы арганізацыі і Статута.
Па словах прадстаўнка Маладзёжнга хрысьціянска-сацыяльнага саюзу, Андрэя Казакевіча, будзе пададзеная надзорная скарага на імя старшыні Вярхоўнага Суда, бо касацыйнага абскарджваньня ў справах, дзе першай інстанцыяй зьяўляецца Вярхоўны суд, непрадугледжана.