viasna on patreon

З карупцыяй на Віцебшчыне змагаюцца, а яна расце

2012 2012-01-10T17:42:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/prakurory.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На сайце Генеральнай пракуратры Рэспублікі Беларусь з'явілася паведамленне "У Віцебскай вобласці праводзіцца актыўная праца па супрацьдзеянню карупцыі". Як даўно і наколькі актыўна змагаюцца з карупцыяй – незразумела, але лічбы сведчаць пра тое, што яна толькі расце.

 

 Паводле звестак афіцыйнага сайту, летась цягам 10 месяцаў на Віцебшчыне зарэгістравана 311 карупцыйных злачынстваў, што на 5,4% больш, чым у 2010 годзе.

 Да крымінальнай адказнасці прыцягнулі 175 чалавек, а гэта ўжо на 10,1% больш у параўнанні з мінулым годам. 

 

Супрацоўнікі пракуратуры правялі аналіз і высветлілі, што большасць карупцыйных злачынстваў было здзейснена ў галіне прамысловасці, сельскай гаспадаркі, адукацыі і гандлю.А самае распаўсюджванае карупцыйнае злачынства – гэта хабарніцтва, якога выяўлена 166 фактаў. На другім месцы злачынствы, якія здейснены шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі – 117 фактаў. Кожны трэці выпадак – гэта крадзяжы ў буйных і асабліва буйных памерах.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства