У Магілёве брыгада муляроў праявіла працоўную салідарнасць
Пасля таго, як стала вядома, што кіраўніцтва будаўнічай арганізацыі “Прамжылбуд” не працягвае працоўны кантракт з муляром Аляксеем Паўлоўскім, уся брыгада ў колькасці 15 чалавек, дзе працаваў Аляксей, падала заявы на скасаванне кантрактаў.
Акрамя гэта, брыгада Спірыдонава ў поўным складзе напісала заявы аб выхадзе з прадзяржаўнага прафсаюза.
Нагадаем, што 4 студзеня адміністрацыя “Прамжылбуда” пісьмова ўведаміла Аляксея Паўлоўскага аб нежаданні працягваць з ім працоўны кантракт. Ад 10 лютага рабочы застаецца без працы. На дадзеным прадпрыемстве Аляксей адпрацаваў год і нараканняў па працы не меў.
“Кантракт са мной не працягнулі таму, што я актыўна займаўся адстойваннем працоўных інтарэсаў, бо з’яўляюся актыўным сябрам незалежнага прафсаюза РЭП. Мне вельмі прыемна, што сваімі паводзінымі я дасягнуў аўтарытэта сярод свайго працоўнага калектыва, які ў поўным складзе адрэагаваў на маё звальненне заявамі на растарэжэнне працоўных кантрактаў. Чакаем, як адрэагуе на гэта наш дырэктар, спадар Балдэнка”, - гаворыць Аляксей Паўлоўскі.