Суд не задаволіў пазоў Святланы Рудкоўскай
Ленінскі раённы суд Гродна не задаволіў пазоў Святланы Рудкоўскай, сябры Беларускага Хельсінскага Камітэта на выкананне працоўнага заканадаўства ўстановай, якая яе зволіла з працы.
Жыллёва-будаўнічы спажывецкі кааператыў №14 падчас звальнення Святланы дапусціў парушэнне працоўнага заканадаўства. Таму Святлана вымушана была звяртацца ў суд.
- Наймальнік добраахвотна адмовіўся выплочваць, і ніводны кантралюючы орган не змог прымусіць яго да гэтага. На пытанне суддзі пра тое, ці гатовы ён выплаціць гэтую грашовую розніцу, якая павінна была быць сплачана пры звальненні, ён сказаў: "Прынцыпова не". На пытанне "чаму?" ён адказаў:" Таму што мы ёй выплацілі грашовую кампенсацыю за нявыкарыстаны адпачынак толькі таму, што яна скандальная".
Цяпер Святлана Рудкоўская плануе падаваць скаргу ў Пракуратуру на вынесенае рашэнне суддзі Ленінскага раёна Жанны Краўчанкі. Паказальна, што “працоўныя” праблемы ў Святланы Рудкоўскай пачаліся адразу пасля яе ўдзелу ў назіраннях за апошнімі прэзідэнцкімі выбарамі. Да гэтага, як заўважае каардынатар Беларускага Хельсінскага Камітэта па Гродзеншчыне Раман Юргель, ніякіх працоўных спагнанняў у яе за чатыры гады працы ў кааператыве не было.