Дацкі Міністр па Eўрапейскіх Справах падтрымаў беларускі пікет
10 студзеня актывісты "Звязу на карысць дэмакратыі ў Беларусі" правялі інфармацыйны пікет каля прэс-цэнтра Фоксал, дзе ў той час адбывалася сустрэча з Дацкім Міністрам па Еўрапейскіх Справах Нікаласам Вамменам.
Наступныя паўгады Данія будзе кіраваць у Радзе Еўрапейскага Звязу. З мэтай прыцягнення ўвагі еўрапейскіх палітыкаў да беларускай праблематыкі, сёння ў цэнтры Варшавы актывісты правялі інфармацыйны пікет.
Каля прэс-цэнтра, дзе адбывалася сустрэча з Дацкім Міністрам па Еўрапейскіх Справах Нікаласам Вамменам, удзельнікам сустрэчы раздаваўся аналітычны текст палітолага Павла Вусава, была зроблена імправізаваная фотавыстава з акцыі 19 снежня 2010 года, праз гукаўзмацняльную апаратуру па-ангельску распавядалася аб палітычным становішчы ў Беларусі.
Паводле Анатоля Міхнаўца, старшыні "Звязу на карысць дэмакратыі ў Беларусі": Міністр падыйшоў да ўдзельнікаў пікету і запэўніў, што будзе трымаць на кантроле беларускае пытанне, а Данія будзе пільна сачыць зменамі ў Беларусі.