Каб атрымаць вынікі абследавання, спатрэбілася паўтары гады, тры суды і зварот пракуратуру
Жыхарка горада Бярозы Святлана Шымчук пасля перанесенага мікраінсульта была накіравана на тамаграфію мозга ў цэнтральную гарадскую бальніцу Брэста. Жанчына прыехала ў прызначаны дзень. Пасля абследавання ёй сказалі заплаціць за працэдуру каля 70 тысяч, інакш вынікаў абследавання яна не атрымае. Жанчына не пагадзілася плаціць, спаслаўшыся на Пастанову Савета міністраў № 963 п.1.2 ад 18 ліпеня 2002 года, дзе сказана, калі хворы мае накірунак на абследаванне, то яно праводзіцца на бясплатнай аснове.
Кіраўніцтва бальніцы праінаравала Пастанову і звярнулася ў суд, каб дамагчыся ад хворай жанчыны аплаты. Прыйшлося прайсці Шымчук праз тры суды для доказу законнасці сваёй пазіцыі.
Але на гэтым яе хаджэнні па муках не скончыліся -- вынікі абследавання на рукі яна ўсё роўна не атрымала. Святлана Шымчук звярнулася ў Берасцейскую абласную ахову здароўя, але адтуль адказу не прыйшло наогул. І толькі зварот у абласную пракуратуру на парушэнне супрацоўнікамі аховы здароўя Закону аб звароце грамадзян прывёў да лагічнага канца. Жанчыне паведамілі, што патрэбныя паперы накіраваны ў Бярозаўскую раённую бальніцу.