viasna on patreon

Пасля апошняга арышту Уладзімера Яроменку адлічылі з універсітэту

2012 2012-01-11T19:03:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/jaromenak..jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімер Яроменак

Уладзімер Яроменак

Маладафорнтавец даведаўся пра гэта, калі адбыў 15 сутак за акцыю салідарнасці, якая прайшла 19 снежня  каля Чырвонага касцёла. Хлопцу патэлефанавалі з ВНУ і сказалі, што ён можа забраць дакументы.

Уладзімер Яроменак вучыўся на трэцім курсе  факультэту кампутарнага праектавання  ў Беларускім  дзяржаўным універсітэце  інфарматыкі і радыёэлектронікі.  У верасні  гэтага  года  яны разам з Настай Палажанкай спрабавалі вывесіць сцягі ў цэнтры Мінску,  былі затрыманыя, і Уладзіміру Яроменку прысудзілі 12 сутак арышту. Пасля гэтага хлопца  папярэдзілі, што наступны арышт будзе падставай для адлічэння. У ВНУ зрабілі дакладна так, як і пагражалі.

Пасля падзеяў на Кастрычніцкай плошчы ў 2010 годзе Уладзімір Яроменак быў асуджаны на тры з паловай гады ўзмоцненага рэжыму, але быў датэрмінова вызвалены  13 жніўня 2011 года. Тады яму ўдалося аднавіцца на вучобе.

Цяпер хлопец думае пра тое, каб працягваць вучобу, але ўжо не ў Беларусі:

"Буду працягваць адукацыю, але ўжо ў новым навучальным годзе, і не тут. Бо ў Беларусі мне спакойна вучыцца ўсё адно не дадуць. Дый сам я не змагу вучыцца "спакойна" – для гэтага трэба адмовіцца ад сваіх палітычных поглядаў, чаго я рабіць не збіраюся".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства