viasna on patreon

Суд не задаволіў скаргу Уладзіміра Марозава на рашэнне пракуратуры

2012 2012-01-12T12:53:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/marozau-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Марозаў пасьля дапамогі міліцыі. Фота БелаПАН.

Уладзімір Марозаў пасьля дапамогі міліцыі. Фота БелаПАН.

Cуд Першамайскага раёну Менска адмовіў у задавальненні скаргі Уладзіміра Марозава на адмову ва ўзбуджэнні крымінальнай справы супраць супрацоўнікаў міліцыі, якія без аніякіх падстаў ледзьве не задушылі хворага на цукровы дыябет інваліда.

Суддзя Алена Ананіч, разгледзеўшы скаргу Уладзіміра Марозава, прызнала абгрунтаванымі матэрыялы праверкі, праведзенай пракуратурай Першамайскага раёну Менска па факце ўжывання фізічнай сілы супраць інваліда супрацоўнікамі міліцыі ў цывільным.

Нагадаем, што 6 ліпеня 2011 года інваліда Уладзіміра Марозава людзі ў цывільным душылі да страты прытомнасьці ля будынку Нацыянальнай бібліятэкі. У гэты дзень у сталіцы адбывалася акцыя пратэсту, якую пазней назвалі “маўклівай”.

Ён сядзеў на лавачцы непадалёк ад Нацыянальнай бібліятэкі, калі да яго падышоў чалавек і прапанаваў сысці, паколькі ў гэтым месцы праходзіла несанкцыянаванае масавае мерапрыемства. Пенсіянер растлумачыў, што не бярэ ўдзелу ні ў якіх мерапрыемствах і заставаўся сядзець. Паколькі чалавек, які падышоў, не прадставіўся і не паказаў ніякага пасведчаньня, мужчына палічыў яго патрабаваньне незаконным і неабгрунтаваным. Аднак некалькі супрацоўнікаў міліцыі ў цывільным павалілі пенсіянера на асфальт і прафесійна пачалі душыць.

Ад таго часу Марозаў дамагаецца справядлівага разгляду гэтага злачынства. У адказ – адны адпіскі. Напрыклад, Пракуратура Першамайскага раёна Менска даслала заяўніку адказ, датаваны 11 лістападам, у якім у прыватнасьці, паведамляецца: “Следчым камітэтам пракуратуры г Менска праведзеная дадатковая праверка па Вашай заяве аб неправамоцных дзеяннях супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. Па выніках дадатковай праверкі прынятае рашэньне аб адмове ва ўзбуджэньні крымінальнай справы… за адсутнасьцю складу злачынства”.

Марозаву прапанавалі абскардзіць гэтае рашэньне альбо ў пракуратуры Менска,альбо ў судзе Першамайскага раёна сталіцы. Гэтым правам ён і скарыстаўся.

Уладзімір Марозаў мае трэцюю групу інваліднасці, пакутуе на захворванні сэрца і лёгкіх, а таксама цукровы дыябет. Яму цяжка рухацца. Гэтыя абставіны ён указваў ў сваёй скарзе пракурору г. Мінска.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства