У Гомелі затрыманы Васіль Палякоў і Уладзімір Няпомняшчых
https://spring96.org./be/news/48980
2012
2012-01-12T17:09:10+0300
2012-01-12T17:09:10+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/vasil_paliakou.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Каля Цэнтральнага рынку Гомеля прыблізна ў 15.50 былі затрыманы старшыня абласной арганізацыі АГП Васіль Палякоў і актывіст партыі Уладзімір Няпомняшчых. Апазіцыянеры распаўсюджвалі партыйны бюлетэнь «Голас розуму». Раптам да іх падышлі супрацоўнікі спецназу, і нічога не тлумачачы, прапанавалі праехаць у Цэнтральны РАУС. На дадзены момант затрыманыя знаходзяцца ў аддзеле міліцыі, вядзецца разбіральніцтва.