viasna on patreon

«Голос разума» палохае спэцназ

2012 2012-01-13T09:13:12+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У Гомелі 12 студзеня блізу Цэнтральнага рынку затрыманы старшыня абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Васіль Палякоў і сябра гэтай партыі Ўладзімер Няпомняшчых.
Яны раздавалі партыйны бюлетэнь «Голос разума». У ім зьмешчаны віншаваньні з Новым годам і Калядамі, звароты кіраўнікоў партыі да грамадзянаў, а таксама інфармацыя пра эканамічную сытуацыю ў Беларусі. Пазначаны таксама выходныя зьвесткі.

«Калі да нас падышлі чатыры спэцназаўцы, раздаваў бюлетэні толькі спадар Уладзімер, а я фатаграфаваў яго. Аднак затрымалі нас абодвух і завялі ў Цэнтральны райаддзел міліцыі. У дачыненьні да мяне склалі адміністрацыйны пратакол на затрыманьне са згадкай пра магчымае парушэньне артыкула 22.9, то бок „Парушэньне заканадаўства пра друк і іншыя сродкі масавай інфармацыі“. Я адмовіўся даваць нейкія тлумачэньні, спаслаўшыся на Канстытуцыю, і мяне прыкладна праз паўтары гадзіны адпусьцілі», — паведаміў Васіль Палякоў.

Уладзімер Няпомняшчых а 17:15 яшчэ знаходзіўся ў міліцыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства