viasna on patreon

За салідарнасць з Сяргеем Каваленкам будуць судзіць сябра "Адзінай Расіі"

2012 2012-01-13T10:01:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/ivanou-petr.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пётр Іваноў

Пётр Іваноў

Пётр Іваноў, грамадзянін Расійскай Федэрацыі, быў затрыманы за распаўсюд улётак з заклікам падтрымаць зняволенага віцебскага апазіцыянера ў судзе. Супрацоўнікі Кастрычніцкага РАУС спачатку склалі на яго пратакол за заклік да несанкцыянаванай акцыі, але потым перапісалі абвінавачанне на больш звыклае – "лаяўся матам".

 

Затрыманне адбылося ўвечары 6 студзеня. Тым самым вечарам Пятра Іванова завезлі ў ізалятар часовага ўтрымання. Але там не пакінулі: праз колькі часу яго забралі і завезлі  ў ягоную кватэру, каб зрабіць "агляд", на які меўся адпаведны дакумент.

 

"Агляд" аказаўся звычайным ператрусам. Што шукалі, мне невядома. Урэшце не забралі нічога, толькі разбурылі ўсё ў доме. А потым мяне зноў завезлі ў ІЧУ, і да панядзелка 9 студзеня я там і знаходзіўся" – распавёў Пётр Іваноў.

 

У панядзелак ранкам спадара Іванова завезлі ў Кастрычніцкі райсуд, але ён запатрабаваў адваката, і працэс перанеслі на 16 студзеня.

 

Пётр Іваноў – былы кадравы вайсковец, актывіст кампаніі "Гавары праўду". 12 студзеня ён прыйшоў у суд, каб падтрымаць сябра КХП БНФ Сяргея Каваленку, якога ў Віцебску лічаць беларускім палітвязнем.   

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства