У баранавіцкай газеты “Intex-press” узніклі цяжкасці
У пачатку Новага 2012 года ў гарадской недзяржаўнай газеты “Intex-press” ўзніклі цяжкасці, якія сталі абсалютна нечаканымі. Цяпер для ўдзелу ў пасяджэннях Баранавіцкага гарвыканкама акрэдытаваны толькі адзін чалавек – галоўны рэдактар выдання Уладзімір Янукевіч. У мінулыя гады такога абмежавання не існавала і журналісты газеты рэгулярна прысутнічалі на пасяджэннях гарвыканкама. Таксама ў выдання нечакана ўзніклі складанасці ў супрацоўніцтве з Баранавіцкім гарадскім аддзелам унутраных спраў. Карэспандэнтку выдання Наталлю Семяновіч, якая асвятляе крымінальную тэматыку, праінфармавалі, што міліцыя больш не будзе даваць інфармацыю недзяржаўнаму выданню.
Газета “Intex-press” аб’ектыўна асвятляла прэзідэнцкія выбары ў 2010 годзе, маўклівыя акцыі летам 2011г., падрыхтоўку і правядзенне мясцовага сходу 8 кастрычніка, паведамляла пра забарону ўсіх пікетаў і мітынгаў, што раздражняла гарадскія ўлады.
Такім чынам, гарвыканкам і міліцыя скарацілі да мінімуму супрацоўніцтва з незалежнай газетай “Intex-press”.