viasna on patreon

Рабочая салідарнасць з муляром Аляксеем Паўлоўскім змяншаецца на вачах

2012 2012-01-13T12:52:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/paulouski_aliaksiej.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляскей Паўлоўскі

Аляскей Паўлоўскі

У Магілёве пад ціскам адміністрацыі “Прамжылбуда” з 15 рабочых брыгады Спірыдонава 11 ужо адклікала свае заявы на звальненне.
Муляр будаўнічай арганізацыі Аляксей Паўлоўскі адзначае, што калі стала вядома, што з ім не будзе працягнуты кантракт, то ўсе рабочыя ягонай брыгады разам з брыгадзірам напісалі ў знак салідарнасці з ім заявы на звальненне.
“Рабочыя мяне падтрымлівалі. Калі прыязджалі журналісты і іншыя чыноўнікі, яны трымаліся гэтай пазіцыі, аднак паступова іх па-аднаму пачалі выклікаць у аддзел кадраў, дзе пачалі на іх ціснуць і прымушаць напісаць заяву аб тым, што яны адмаўляюцца звальняцца ў знак салідарнасці са мной”, - гаворыць Аляксей Паўлоўскі.
Пазаўчора стала вядома, што адмовіўшыхся звальняцца рабочых было двое, сёння іх ужо 11.
Аляксей Паўлоўскі кажа, што зараз ягонага брыгадзіра Спірыдонава ў чарговы раз выклікалі ў адміністрацыю “Прамжылбуда”. Муляр падазрае, што з ім будзе праводзіцца чарговая ідэалагічная размова.
Нагадаем, што 4 студзеня Аляксей Паўлоўскі атрымаў пісьмовае ўведамленне аб тым, што з ім не працягваецца працоўны кантракт. У дадзенай будаўнічай арганізацыі актывіст незалежнага прафсаюза РЭП адпрацаваў цягам аднаго года. Нараканняў па працы не меў. Сваё звальненне Паўлоўскі звязвае са сваёй актыўнай пазіцыяй па адстойванню працоўных інтарэсаў рабочых.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства