viasna on patreon

Барысаў: абласны суд разгледзіць скаргу дэмактывіста

2012 2012-01-13T15:11:12+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/narodny-shod.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У бліжэйшы аўторак, 17 студзеня, Мінскі абласны суд разгледзіць скаргу на рашэнне Барысаўскага раённага суду, які пакараў штрафам у памеры 15 базавых велічынь зборшчыка подпісаў за правядзенне Народнага сходу Мікалая Ільюшонка.

Паседжанне суда, на якім суддзя Барысаўскага раённага суду Аляксандр Шутко вынес рашэнне аб прызначэнні Ільюшонку штрафу ў памеры 15 базавых велічынь за парушэнне заканадаўства аб правядзенні масавых мерапрыемстваў, адбылося 12 снежня 2011 года. Тады ж Мікалай Ільюшонак заявіў аб сваім намеры аспрэчваць рашэнне ў Мінскім абласным судзе.

«Я не маю надзей на тое, што рашэнне барысаўскага суддзі будзе адхілена абласной судовай інстанцыяй, - кажа Мікалай. - Гэта малаверагодна. Аднак я хачу, каб мне на афіцыйным узроўні абласны суддзя патлумачыў, чаму мяне судзілі за парушэнне заканадаўства аб правядзенні масавых мерапрыемстваў, але не ўлічылі, што я дзейнічаў у рамках заканадаўства аб мясцовых сходах. Я вельмі хачу дамагчыся таго, каб не толькі праваабаронцы, але і прадстаўнікі афіцыйных структур звярнулі ўвагу на супярэчнасць законаў аб масавых мерапрыемствах і мясцовых сходах ».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства