viasna on patreon

Дзярждэпартамэнт ЗША крытыкуе пакараньне сябраў "Партнэрства"

2006 2006-08-07T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

ЗША рэзка крытыкуюць судовае пакараньне чацьвярых актывістаў арганізацыі "Партнэрства" і папярэджваюць афіцыйны Менск пра магчымае ўвядзеньне далейшых санкцыў супраць беларускага чынавенства. Пра гэта заявіў у Вашынгтоне ў суботу раніцай паводле менскага часу прэсавы сакратар амэрыкансканскага Дзярждэпартамэнту Шон Маккормак.
Паводле ягоных словаў, ЗША "асуджаюць дзеяньні беларускага кіраўніцтва супраць незалежных выбарных назіральнікаў". Шон Маккормак падкрэсьліў, што "палітычна матываваны" судовы працэс супраць сябраў "Партнэрства" ёсьць "мадэльлю паводзінаў беларускага ўраду, разьлічанай на запалохваньне праваабаронцаў і далейшы падрыў дэмакратычнага працэсу ў краіне", і што амэрыканскае кіраўніцтва не выключае ініцыяваньня крокаў для "адпаведнага пакараньня адказных" за сытуацыю ў краіне.
"Беларускае кіраўніцтва павінна вызваліць асуджаных правабаронцаў і ўсіх іншых турэмных вязьняў, пакараных паводле палітычных прычынаў", заявіў у Вашынгтоне Шон Маккормак.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства