У Брэсце пададзены заяўкі на правядзенне трох пікетаў у адзін дзень
Ініцыятыва правядзення такіх акцый 28 студзеня ў розных месцах горада зыходзіць ад брэсцкіх актывістаў Беларускай партыі левых “Справядлівы свет”, які ўжо перадалі ў мясцовы гарвыканкам адпаведныя заяўкі, каб атрымаць неабходны па цяперашняму закандаўству дазвол.
У прыватнасці, старшыня гарадской партыйнай суполкі Людміла Дзенісенка выступіла ў якасці заяўніка адзіночнага пікета на плошчы Леніна ў абласным цэнтры супраць самавольства мясцовых чыноўнікаў, якія пад рознымі падставамі адмаўляюцца рэгістраваць новы юрыдычны адрас брэсцкай арганізацыі партыі “Справядлівы свет”.
У сваю чаргу яшчэ адзін сябра гэтай партыі Лявонцій Чыпурных забіраецца лідзіць адзіночны пікет нпа вуліцы Савецкай, каб выказаць пратэст у сувязі з дзеяннмі міліцыі і судовых органаў, якія фабрыкуюць адміністратыўныя справы і выносяць незаконныя рашэнні (сам Чыпурных быў затрыманы восенню мінулага года за распаўсюд інфармацыйных матэрыялаў, прысвечаных Народнаму сходу, і асуджаны на 5 сутак “за парушэнне парадку арганізацыі масавага мерапрыемства”).
Акрамя таго, старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі партыі “Справядлівы свет” Леанід Майструк накіраваў заяўку на правядзенне пікету ў парку воінаў-інтэрнацыяналістаў супраць збяднення насельніцтва у сувязі з ростам цэн на тавары і паслугі, рэзкага зніжэння узроўню жыцця.