viasna on patreon

Бярозаўчане пачалі збор сродкаў для сям’і Сяргея Каваленкі

2012 2012-01-18T12:42:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kavalinka-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Каваленка ля суду ў красавіку 2010г.

Сяргей Каваленка ля суду ў красавіку 2010г.

Сябры Бярозаўскай суполкі Касерватыўна-хрысціянскай партыі  БНФ пачалі збор дзіцячых рэчаў і грашовых сродкаў для сям’і віцебскага актывіста Сяргея Каваленкі.

На думку Сяргея Аліхвера, які займаецца гэтай справай непасрэдна, нашаму грамадству трэба згуртавацца менавіта цяпер, калі актыўныя беларускія людзі рэпрэсуюцца ўладай.

 - Усе, хто разумее, што адбываецца  ў нашай краіне, павінны дапамагаць тым, хто церпіць ад гэтага рэжыму. Гэтых людзей зразумець можна: несправядлівасць, якая апанавала краіну, у іх выклікае вельмі моцны супраціў. Яны гатовы ісці да канца, рызыкуючы, як гэта робіць Каваленка, - кажа Сяргей Аліхвер.

У 2010 годзе Сяргея Каваленку пакаралі “хатняй хіміяй” за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на навагодняй елцы на плошчы Свабоды у Віцебску. На дадзены момант актывіст амаль месяц знаходзіцца ў СІЗА. Яго абвінавачваюць па артыкулу 415 "Ухіленне ад адбывання пакарання". У знак пратэсту Каваленка абвясціў галадоўку.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства