Цэнзура пільна сочыць за перапіскай Мікалая Дзядка
https://spring96.org./be/news/49138
2012
2012-01-18T12:43:51+0300
2012-01-18T12:43:51+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/cenzura1.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Былы палітзьняволены Алесь Кіркевіч, памілаваны ўказам прэзідэнта 1 верасьня мінулага года, скардзіцца на суровую цэнзуру ў калёніі №15 у Магілёве. Тут адбывае пакараньне анархіст Мікалай Дзядок, з якім ён вядзе перапіску.
Алесь Кіркевіч паведаміў, што лісты ад зняволенага атрымлівае надзвычай рэдка, а апошні месяц дык увогуле не атрымаў ніводнага пасланьня. Таму складваецца ўражаньне, што іх наогул не прапускаюць. Часам лісты вяртаюцца назад, асабліва калі ў капэрту ўкладаеш чысты капэрт, альбо раздрукоўку якой навіны.
“Карацей, - падсумоўвае Кіркевіч, - у мяне складваецца ўражаньне, што ў "Пятнашцы" (Магілёўская калонія №15) ледзьве не самая адмарожаная адміністрацыя, у іншых калоніях я такога не назіраў пакуль”.