viasna on patreon

Заснавальніку самага папулярнага гомельскага сайту навінаў адмовілі ва ўдзеле ў канферэнцыі

2012 2012-01-18T14:25:18+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kantrol_internet.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Арганізатары канферэнцыі «Дзелавы інтэрнэт», якая прайшла 17 студзеня ў Гомелі, пад ціскам мясцовых уладаў адмовілі ў удзеле ў мерапрыемстве заснавальніку самага папулярнага гомельскага сайту навінаў, абласнога лідэра Руху «За свабоду!» Пятру Кузняцову. Першапачаткова заснавальнік рэсурсу «Моцныя навіны» (odsgomel.org) атрымаў запрашэнне выступіць на канферэнцыі з дакладам «Рост попыту на лакальныя навіны на прыкладзе Гомельскай вобласці». Аднак за некалькі дзён да мерапрыемства арганізатары паведамілі Пятру Кузняцову, што з-за ціску ўладаў яны скасавалі яго запрашэнне. Маўляў, мясцовыя ўлады паставілі ім такі ультыматум: калі вы не адмовіцеся ад выступу дадзенай асобы, то мы вам не дадзім памяшкання.

«Улады не зацікаўлены, каб з высокіх трыбун выступалі дакладчыкі, якіх яны не могуць кантраляваць. Арганізатары «Дзелавога інтэрнэту» сталі закладнікамі сістэмы. Яны перастрахаваліся і нават услых не называлі наш сайт, хоць ён і з'яўляецца самым папулярным», - пракаментаваў заснавальнік інтэрнэт-рэсурса.

Па яго словах, арганізатары мерапрыемства сказілі рэальнасць: назвалі самым папулярным інтэрнэт-рэсурсам рэгіёна сайт газеты «Гомельская праўда». «І гэта пры тым, што  наведвальнасць сайту «Моцныя навіны» перавышае наведвальнасць сайту дзяржаўнай газеты ў восем разоў! Дарэчы, наш сайт заблакаваны для наведвання ў многіх гомельскіх дзяржаўных установах, але, нягледзячы на гэта, яго папулярнасць толькі расце. І такія рэпрэсіі не пашкодзілі таму, каб у нас было ўсе больш наведвальнікаў», - адзначыў суразмоўца.

Канферэнцыя «Дзелавы інтэрнэт» была прысвечана перспектывам развіцця Байнэту, эфектыўнасці рэкламы ў сусветнай павуціне, тэндэнцыях у рэгіянальных навінах. У ролі дакладчыкаў выступілі спецыялісты дадзенай сферы з кампаній Tut.by, «Атлант-тэлекам», hoster.by, PR-агентстваў, анлайн-праектаў.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства