viasna on patreon

Звальненні ў адказ на патрабаванні выканання заканадаўчых нормаў

2012 2012-01-18T14:59:05+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Намесніка кіраўніка магілёўскага гарадскога аргкамітэта БХД Алега Аксёнава звальняюць з працы. Адміністрацыя Магілёўскага домабудаўнічага камбіната паведаміла яму, што кантракт, заключаны з ім 17 лютага 2011 года, працягвацца не будзе.

Актывіст звязвае сваё звальненне з дзейнасцю забастовачнага камітэта, адным са стваральнікаў яго ён быў і які ён узначаліў 13 кастрычніка 2011 года. Прычынамі стварэння забастовачнага камітэта былі нізкі ўзровень заробкаў, нерэгулярнасць іх выплат (часам затрымкі дасягалі да 10 дзён), нявыдача спецвопраткі, наяўнасць зон, у якіх небяспечна працаваць ды іншае.

Стваральнікі забастовачнага камітэта склалі зварот да адміністрацыі камбіната, у якім патрабавалі выканання тых нормаў, якія прапісаныя ў заканадаўстве і кантракце.

Алег Аксёнаў паведаміў, што законнасць патрабаванняў працоўных прызнала і адміністрацыя камбіната, якая ў сваім адказе назвала канкрэтныя тэрміны выпраўлення на прадпрыемстве праблем, але фактычных змен не наступіла. Сябры забастовачнага камітэта адчулі ціск з боку адміністрацыі. Некаторыя з іх былі вымушаны ўзяць адпачынак за ўласны кошт, а з Алегам Аксёнавым адміністрацыя не падоўжыла кантракт, нягледзячы на тое, што за час працы на прадпрыемстве ў яго не было парушэнняў і заўваг з боку адміністрацыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства