viasna on patreon

Незалежныя прафсаюзы бароняць свае суполкі ў рэгіёнах

2012 2012-01-19T13:30:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў не выключае байкоту беларускіх тавараў у Еўропе. Пра гэта ў часе сустрэчы з актывістамі створанай суполкі незалежнага прафсаюза на прадпрыемстве “Граніт” заявіў старшыня кангрэса Аляксандр Ярашук.
Паводле яго, сітуацыя з незалежным прафсаюзным рухам у Беларусі прымушае да прыняцця такіх рашэнняў:
- Калі цяпер узнікла зусім рэальная сітуацыя з незалежным прафсаюзам на РУВП “Граніт” у горадзе Мікашэвічы, калі мы бачым нахабныя спробы знішчыць арганізацыю, ажыццявіць ціск на яе лідараў з канкрэтнымі фактамі пераследу сяброў і лідараў незалежнага прафсаюза, то я палічыў для сябе мэтазгодным казаць пра тыя наступствы, якія могуць мець месца.
Аляксандр Ярашук таксама адзначае, што еўрапейскія прафсаюзы маюць рэальную магчымасць арганізаваць байкот беларускіх тавараў і прыводзіць прыклад Нідэрландаў:
- Мы вельмі цесна супрацоўнічаем з нідэрландскімі прафсаюзамі. Нідэрланды з’яўляюцца асноўным гандлёвым партнёрам Беларусі ў Еўрасаюзе.  А размова ідзе пра тое, што туды адпраўляўляюцца значныя патокі прадукцыі нафтаперапрацоўкі. Прафсаюзы Нідэрландаў, якія маюць прамое дачыненне да такіх прадпрыемстваў, вялі адпаведныя размовы з прафсаюзамі хімічнай прамысловасці.
Прыгадаем, што на прадпрыемстве “Граніт” каля двухсот рабочых вырашылі стварыць суполку незалежнага прафсаюза. Кіраўніцтва прадпрыемства пачало аказваць на іх ціск. Старшыню створанай суполкі Алега Стахаевіча пазбавілі правоў кіроўцы, а ён якраз працуе кіроўцам БелАЗа.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства